Рэкамендацыі міністэрства адукацыі аб прыёмных сем’ях
Леанід Скарабагаты, эксперт у пытаннях аховы дзяцінства: У 2009 годзе міністэрства адукацыі надрукавала рэкамендацыі аб тым, якія павінны быць прыёмныя сем’і. У гэтых рэкамендацыях было сказана, што прыёмныя бацькі для прыёмных дзяцей не бацька і маці, што не дазваляецца фарміраваць прывязаннасць паміж прыёмымі бацькамі і прыёмнымі дзецьмі, што няма такога абавязка ў прыёмных бацькоў — любіць дзяцей і многа іншых „цікавых” і экстравагантных прапановаў.

