Набірайся сілаў летам у Славеніі — Эразмус+ трэнінг

EMPOWERING to EMPOWER" — Набірайся сілаў, каб дзяліцца сілай з другімі!

- 23-28 жніўня 2018

Славенія, Халозэ (Haloze)

- для моладзевых працаўнікоў (лідараў) — без абмежавання ўзросту

Для падачы заявы запоўніць анкету да 15 сакавіка.

  • Праезд, пражыванне і харчаванне — аплочвае арганізатар
  • Рэгістрацыйны ўнёсак — 100 еўра(вяртаюцца пасля паездкі)

Для каго?

Сустрэча для моладзевых лідараў і працаўнікоў, якія працуюць з беспрацоўнай моладзю і людзямі, якія знаходзяцца ў неспрыяльных жыццёвых умовах.

У праекце прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі, Славеніі, Балгарыі, Італіі, Грэцыі, Партугаліі, Літвы, Румыніі і Турцыі.

Аб чым?

Мэта праекта заключаецца ў падрыхтоўцы моладзевых работнікаў / лідэраў да атрымання неабходных кампетэнцый для працы з беспрацоўнай моладдзю і моладдзю з эканамічна бесперспектыўных раёнаў. Бачанне праекта ў тым, каб удзельнікі маглі дапамагчы і накіраваць моладзь на шлях да жыцця, дасягаючы кар'ерных поспехаў і асабістага развіцця.

Для чаго?

Удзельнікі навучальнай сустрэчы навучацца;

- заахвочваць моладзь да ўдзелу ў праграмах асабістага развіцця;

- дапамагаць моладзі уздымаць іх самаадзнаку прах дасягненні ў асабістым развіцці;

- заахвочваць моладзь быць актыўным і адказным грамадзянінам;

- дапамагаць свядома і з разборам распачынаць працоўны шлях.

Крытэры адбору:

1)веданне ангельскай мовы на камунікатыўным узроўні;

2)унясенне залогу за білет у памеры 100 еўра (вяртаецца пасля праекта)

3)наведванне арганізацыйных сустрэч перад моладзевым абменам (абавязкова)

4) без абмежавання ўзросту:

5)перавага аддаецца валанцёрам арганізацыі (кожны жадаючы можа стаць валанцёрам: у дадзены момант можна прымаць удзел у акцыях да 8 сакавіка — 5,12-16 сакавіка з 17.00-19.00; падамагаць настаўніку для дзяцей — кожную нядзелю 17.00-19.00)

Больш пабрабязна пра валанцёрства тут.

Умовы ўдзелу:

  • Праезд, пражыванне і харчаванне — аплочвае арганізатар

Віза для паездкі аплочваецца ўдзельнікамі, МГА “Добрая воля” дапамагае з атрыманнем.

Білеты пакрывае МГА “Добрая воля” (самалёт з Варшавы). Да Варшавы даезд за свой кошт. Для падачы заявы запоўніць анкету да 15 сакавіка.

Ніжэй пейзажы з месца правядзення