Праграма міжнародных абменаў для музыкантаў-пачаткоўцаў

Праграма міжнародных абменаў для музыкантаў-пачаткоўцаў

Фонд Добрай волі запрашае музыкантаў-пачаткоўцаў да ўдзелу ў праграме міжнародных моладзевых абменаў.

Чарговае мерапрыемства адбудзецца з 25 лістапада па 4 снежня 2016 ў агратурыстычнай сядзібе непадалёку ад горада Aukštadvaris (Літва).

Запрашаем моладзь 16-25 год.

Прафесіяналізм не з'яўляецца перавагай. Вітаюцца пачаткоўцы.

Гэта другая паездка з цыклу творчых вандровак. Першая была ў жніўні 2016 у Францыю.

Умовы ўдзелу

Выдаткі на праезд, пражыванне, ежу і візы пакрываюцца за кошт арганізатараў праграмы.

Сустрэча адбываецца ў рамках праграмы «Эразмус+».